Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі двух братоў прызналі вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі. Адзін зь іх атрымаў пажыцьцёвы тэрмін


Стакгольм. Ілюстрацыйнае фота
Стакгольм. Ілюстрацыйнае фота

У Швэцыі былога супрацоўніка спэцслужбаў Пэймана Кіа і яго брата Паяма Кіа прызналі вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі.

42-гадовы Пэйман Кіа атрымаў пажыцьцёвы тэрмін, а 35-гадовы Паям Кіа — дзевяць гадоў і дзесяць месяцаў пазбаўленьня волі, піша Reuters..

Браты адмаўляюць сваю віну. Адвакат старэйшага брата заяўляў, што доказаў недастаткова і ягоны кліент павінен быць апраўданы, паведамляе «Настоящее время».

Летась у лістападзе Швэцыя абвінаваціла двух грамадзян краіны ў шпіянажы на карысьць Расеі. Швэдзкія СМІ паведамлялі, што адзін з абвінавачаных, Пэйман Кіа, — чыноўнік, які працаваў ва Ўпраўленьні спэцыяльных расьсьледаваньняў, якое лічыцца самай сакрэтнай службай выведкі Швэцыі. Другі абвінавачаны, Паям Кіа, – ягоны малодшы брат. Expressen пісала, што абодва браты займаліся шпіянажам на карысьць Расеі з 2011 году.

Мяркуецца, што сакрэтная інфармацыя трапіла да Пэймана Кіа, калі ён быў супрацоўнікам паліцыі бясьпекі і службы вайсковай выведкі Must. Ён, па вэрсіі пракуратуры, укараніўся ў сакрэтныя службы Швэцыі ў якасьці «крата». Паям Кіа, як мяркуюць сьледчыя, адказваў за кантакты з расейскай выведкай і перадаваў ёй дадзеныя, атрыманыя ад старэйшага брата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG