Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны камітэт маёмасьці не знайшоў парушэньняў у рэкамэндацыі выдаліць беларускую лацінку з вулічных знакаў


Схема менскага мэтро, напісаная на кірыліцы і лацінцы, архіўнае фота
Схема менскага мэтро, напісаная на кірыліцы і лацінцы, архіўнае фота

Пасьля таго, як улады вырашылі прыбраць лацінку з вулічных паказальнікаў, некаторыя беларусы пачалі адпраўляць звароты чыноўнікам з просьбай патлумачыць рашэньне і яго адпаведнасьць заканадаўству. Дзяржкамітэт маёмасьці даслаў адказ на звароты.

Дзяржаўны камітэт маёмасьці разьмясьціў адказ на звароты на сваім сайце.

Чыноўнікі спасылаюцца на Інструкцыю аб трансьлітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага альфабэту (яна зацьверджана пастановай ад 23 лістапада 2000 году № 15). Яны пішуць, што гэтыя правілы дзейнічаюць толькі пры стварэньні картаграфічнай і іншай прадукцыі, прызначанай для міжнароднага карыстаньня. А таму, на думку чыноўнікаў, нічога не парушаецца.

Аднак тлумачэньня, чаму назвы вуліц на паказальніках не адносяць да картаграфічнай прадукцыі для замежных карыстальнікаў, у адказе няма.

Выкарыстаньне лацінкі для трансьлітарацыі нацыянальных геаграфічных назваў на вулічных паказальніках апошнім часам крытыкавалі праўладныя актывісты і блогеры. Улады абмяркоўвалі праблему 8 сьнежня на пасяджэньні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.

Як адзначаецца ў дакумэнтах, што трапілі ў сеціва, удзельнікі, абмеркаваўшы пытаньне, пагадзіліся, што лацінка на паказальніках «ускладняе ўспрыманьне інфармацыі і абцяжарвае арыентаваньне».

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, што «ў яе аснову пакладзены польскі варыянт лацінскай графікі, які з XVI стагодзьдзя выкарыстоўваўся ў мэтах палянізацыі беларусаў разам з навязваньнем каталіцтва». У той жа дзень Сергеенка адзначыў, што ўлады абмяркоўваюць зьмену трансьлітарацыі назваў гарадоў, вуліц зь беларускай на расейскую мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG