Дзень у гісторыі
1825 — у Расейскай імпэрыі ў дзень увацарэньня імпэратара Мікалая І адбылася спроба вайсковага перавароту («восстание декабристов»).
1926 — выйшаў на экраны адзін зь першых беларускіх мастацкіх фільмаў «Лясная быль». Зьняў яго кінарэжысэр Юры Тарыч паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас».
1973 — прызямліўся касьмічны карабель Саюз-13, на борце якога быў і беларус Пятро Клімук.
1991 — Савет Рэспублік Вярхоўнага Савету СССР прыняў дэклярацыю аб спыненьні існаваньня СССР у сувязі з утварэньнем Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў.
2011 — палітвязьня Алеся Бяляцкага прывезьлі з турмы на разьвітаньне з памерлым бацькам.
У гэты дзень нарадзіліся
1891 — Алесь Вініцкі, гісторык беларускай эміграцыі
1891 — Генры Мілер, амэрыканскі пісьменьнік і мастак.
1893 — Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік камуністычнага Кітаю ў 1949-1976 гадах.
1893 — Яўген Цікоцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1922 — Алег Лапіцкі, удзельнік беларускага супраціву, вязень ГУЛАГу.
1931 — Аляксандар Талерчык, адзін з заснавальнікаў гарадзенскага гістарычна-культурнага таварыства «Паходня».
1937 — Уладзімер Гніламёдаў, беларускі літаратуразнаўца, акадэмік.
1953 — Тоомас Хэндрык Ільвэс, эстонскі палітык, прэзыдэнт Эстоніі.
У памяці
1827 — памёр Ян Голанд, кампазытар, дырыгент, кіраўнік Нясьвіскай капэлі.
1913 — Амброз Бірс, амэрыканскі пісьменьнік і журналіст.
1937 — у Менску бальшавікі расстралялі актора Антона Ждановіча (Антука Крыніцу).
1937 — бальшавікі расстралялі Мікалая Касьпяровіча, этнографа і мовазнаўцу, галоўнага завадатара краязнаўчага руху.
1940 — Баляслаў Пачопка, уніяцкі сьвятар, сталы аўтар «Нашай Нівы», рэдактар-выдавец першай каталіцкай газэты «Biełarus». Памёр пад сьледзтвам НКВД. Ахвяра сталінізму.
1957 — Юры Сабалеўскі, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі і пад нямецкай акупацыяй.
1978 — Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), сьвятар, пісьменьнік, вязень ГУЛАГу, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі.