У гісторыі:
1919 — былі апублікаваныя маніфэст аб стварэньні Беларускай ССР і асноўныя палажэньні яе дзяржаўнага статусу.
1919 — у Вільні адчынілася беларуская гімназія (працавала да 1944 году).
1927 — савецкія карныя органы арыштавалі беларускага драматурга Францішка Аляхновіча і на 10 гадоў выслалі яго на Салаўкі. Але ў 1933-м Аляхновіча абмянялі на вязьня польскай турмы, палітыка і мовазнаўцу Браніслава Тарашкевіча. Пра сваё знаходжаньне ў ГУЛАГу Аляхновіч напіша кнігу «Ў капцюрох ГПУ», якая адразу будзе перакладзеная на эўрапейскія мовы і стане першым публічным сьведчаньнем сталінскага палітвязьня.
1929 — у Менску адкрылі Акадэмію навук БССР. Яе стварылі на базе Інстытуту беларускае культуры, заснаванага ў 1922 годзе.
1956 – адбылася першая перадача тэлевізійнага цэнтру ў Менску.
1967 – заснавана галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1861 – Яўхім Карскі, беларускі філёляг-славіст, заснавальнік
беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
1909 – Сьцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч
1920 – Барыс Рагуля, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я, адзін з кіраўнікоў Зьвязу Беларускай Моладзі, пасьля вайны на эміграцыі (Бэльгія, Канада), з 1971 году намесьнік старшыні Рады БНР
1937 – Станіслаў Багданкевіч, эканаміст, былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі
1938 – Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка.
1945 – Вольга Іпатава, беларуская пісьменьніца.
1952 – Юры Захаранка, беларускі палітык, зьніклы ў 1999 годзе.
1961 – Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар газэты «Свабода».