Інцыдэнт з ракетай адбыўся раніцай 29 сьнежня. Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што ракета ад украінскага комплексу С-300 была зьбітая беларускай СПА. Беларускі бок разглядае дзьве вэрсіі: няспраўнасьць або ненаўмысны пуск ракеты «з прычыны нізкай навучанасьці разьліку» або наўмысная правакацыя з боку Ўкраіны.
Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла, што гатовае расьсьледаваць інцыдэнт з удзелам «аўтарытэтных экспэртаў зь ліку дзяржаў, не зьвязаных з падтрымкай дзяржавы-тэрарыста Расеі ў якой-небудзь форме».