Як паведаміла расейскае МУС рэгіёну, пацярпелы атрымаў агнястрэльныя раненьні і зараз знаходзіцца ў цяжкім стане. Паліцыянты аднаўляюць карціну здарэньня, шукаюць падазраваных.
У чэрвені Нікулін выступаў у якасьці старшыні калегіі так званага «вярхоўны суда» самаабвешчанай «ДНР», які асудзіў грамадзян Вялікай Брытаніі Шона Пінэра і Эйдэна Асьліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма на сьмерць. Яны служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Ўзброеных сіл Украіны і былі ўзятыя ў палон у Марыюпалі.
Усе трое пераехалі ва Ўкраіну задоўга да пачатку расейскага збройнага ўварваньня і ўжо некалькі гадоў служылі ў марской пяхоце УСУ на кантракце, таму ня могуць лічыцца наймітамі.
У верасьні іх вызвалілі ў рамках абмену палоннымі.
Пасьля акупацыі часткі ўкраінскіх тэрыторый у ходзе вайны Масква пачала прызначаць туды чыноўнікаў. З пачатку вясны на іх зьдзейсьнілі шэраг замахаў — некаторыя, як паведамлялася, загінулі.