Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея страціла месца ў радзе Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі


Паседжаньне рады ICAO
Паседжаньне рады ICAO

Расею не пераабралі ў раду Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO). Як паведамляе агенцтва Reuters, Расея не набрала дастаткова галасоў.

У раду арганізацыі ўваходзіць 36 краін, яны абіраюцца раз на тры гады на асамблеі ICAO. Цяперашняя асамблея праходзіць у канадзкім Манрэалі да 7 кастрычніка.

«Мы разглядаем гэта як чыста палітычны крок, які ня мае нічога агульнага з пазыцыяй Расеі ў сфэры цывільнай авіяцыі», — заявіў прадстаўнік Расеі.

Раней ICAO паставіла Расеі значок у выглядзе чырвонага сьцяжка на старонцы аўдыту бясьпекі палётаў у 187 краінах сьвету. Арганізацыя таксама панізіла да 77,4 працэнтаў сваю ацэнку эфэктыўнасці рэалізацыі стандартаў у катэгорыі «лётная прыдатнасьць» у Расеі.

На практыцы гэта азначае, што ўсе іншыя дзяржавы сьвету могуць адмовіць расейскім самалётам у выкарыстаньні іх паветранай прасторы з прычыны небясьпечнага стану самалётаў з Расеі. Паводле нормаў ICAO за любую аварыю або катастрофу, якая адбылася ў паветранай прасторы той або іншай дзяржавы, нясуць адказнасьць улады гэтай краіны.

41-я сэсія асамблеі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі праходзіць у гэтыя дні ў Манрэалі. Беларускай дэлегацыі на яе ня выдалі візы. На Асамблеі абмяркоўваюць у тым ліку інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёта з Раманам Пратасевічам на борце 18 траўня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG