Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае войска пакінула некалькі населеных пунктаў на Луганшчыне і Хэрсоншчыне — Генштаб


Сватава, Луганская вобласьць.
Сватава, Луганская вобласьць.

Расейскія войскі працягваюць засяроджвацца на захопе Данецкай вобласьці і ўтрыманьні пазыцый, але пакінулі шэраг населеных пунктаў у Луганскай вобласьці і на поўдні — пра гэта гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генштаба Узброеных сіл Украіны 11 верасьня.

«За бягучыя суткі праціўнік нанёс 16 ракетных і 3 авіяўдары па аб’ектах на тэрыторыі Ўкраіны. Ад іх пацярпелі 15 населеных пунктаў, у тым ліку Дзергачы, Краматорск, Канстанцінаўка, Днепр, Вазьнясенск і Нікалаеў», — паведамляе штаб.

Паведамляецца. што з танкаў, мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі расейскія вайскоцыў вялі таксама абстрэл ваенных і грамадзянскіх абʼектаў на іншых напрамках.

Паводле ўкраінскага камандаваньня, расейскія падразьдзяленьні «ліхаманкава пакідаюць свае пазыцыі» у Харкаўскай вобласьці: у прыватнасьці, вядома пра выезд каля 150 вайскоўцаў з Баршкова і Арцёмаўкі на «двух аўтобусах, адным грузавіку і 19 скрадзеных аўтамабілях».

«Такая ж сытуацыя назіраецца ў горадзе Сватаве Луганскай вобласьці. «Акупанты сьпешна пакінулі населены пункт на чатырох „Камазах“, 20 бронеаўтамабілях „Тыгр“ і выкралі больш за 20 аўтамабіляў мясцовых жыхароў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя таго, камандаваньне паведамляе аб адводзе расейскіх войскаў з некалькіх неназваных населеных пунктаў на поўдні:

«У Хэрсонскай вобласьці акупанты таксама адышлі з пазыцый у некаторых населеных пунктах. У сувязі з вялікімі стратамі ў жывой сіле расейскія захопнікі выгналі ўсіх мясцовых жыхароў з Цэнтральнай гарадзкой бальніцы ў Новай Кахоўцы і выкарыстоўваюць яе выключна для сваіх вайскоўцаў».

Паводле Генштабу, для разьмяшчэньня параненых расейская армія таксама выкарыстала школу ў вёсцы Любаміраўка ў Запарожжы, вакол будынка было разьмешчана каля 10 адзінак баявой тэхнікі.

На ранішнім брыфінгу 11 верасьня Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў цэлым за апошнія дні ад расейскай акупацыі было вызвалена каля дзьвюх тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны. Пасьля прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі абвясьціў аб вызваленьні пасёлка гарадзкога тыпу Чкалаўскае.

Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню з пачатку ўкраінскага наступу ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў, назваўшы гэта «перагрупоўкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG