Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі больш за 40 населеных пунктаў у Харкаўскай вобласьці — кіраўнік абласной адміністрацыі


Украінскія вайскоўцы ў вызваленым Купянску Харкаўскай вобласьці, 10 верасьня 2022 году.
Украінскія вайскоўцы ў вызваленым Купянску Харкаўскай вобласьці, 10 верасьня 2022 году.

Украінскія падразьдзяленьні на дадзены момант дэакупавалі больш за 40 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьці — пра гэта ў інтэрвію ўкраінскаму каналу «Думка» паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Паводле яго, вызваленая частка тэрыторый Чугуеўскага, Купянскага і Балаклейскага раёнаў, працягваецца вызваленьне населеных пунктаў Ізюмскага раёна. Сёньня гаворка ідзе пра больш чым 40 вызваленых гарадоў і пасёлкаў.

«Але на самой справе іх значна больш, мы проста ня можам агучыць гэтую лічбу з улікам інтарэсаў ваеннай апэрацыі нашых Узброеных Сіл, якая цяпер працягваецца. А ў цэлым на поўначы, на паўночна-ўсходнім напрамку нашы Узброеныя сілы ўтрымліваюць свае пазыцыі», — сказаў Сінягубаў.

Ён дадаў, што расейскія войскі спрабуюць наносіць удары па пазыцыях Узброеных сіл як з дапамогай ракетных удараў, так і з рэактыўных сыстэм залпавага агню, ствольнай артылерыі і авіяцыі.

На ранішнім брыфінгу 11 верасьня Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў цэлым за апошнія дні ад расейскай акупацыі было вызвалена каля дзьвюх тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі Ўкраіны. Пасьля прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі абвясьціў аб вызваленьні пасёлка гарадзкога тыпу Чкалаўскае.

Міністэрства абароны Расеі 10 верасьня ўпершыню з пачатку ўкраінскага наступу ў Харкаўскай вобласьці, у выніку якога быў прарваны фронт і вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў, ускосна пацьвердзіла адступленьне расейскіх войскаў, назваўшы гэта «перагрупоўкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG