Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі галоўнакамандуючы: «Да выхаду на дзяржаўную мяжу засталося 50 кілямэтраў»


Украінскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота, красавік 2022 году
Украінскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота, красавік 2022 году

Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны паведаміў, што зь верасьня пад кантроль Украіны вярнуліся з-пад расейскай акупацыі больш за 3 тысячы квадратных кілямэтраў.

«На харкаўскім напрамку мы пачалі наступаць ня толькі на поўдзень і ўсход, але і на поўнач. Да выхаду на Дзяржаўную мяжу засталося 50 кілямэтраў. Узяцьце магутных апорных пунктаў расейскіх войскаў, якія яны з гонарам назвалі „Масква“, „Омск“ і „Піцер“, дало магчымасьць перайсьці ў контрнаступленьне на Балаклею, Ізюм і Купянск», — напісаў Валер Залужны ў Facebook.

Напрыканцы жніўня ўкраінскія войскі пайшлі ў контрнаступленьне на Херсонскам і Харкаўскім напрамках. Апэрацыя адбываецца хутчэй, чым чакалі абодва бакі канфлікту. Украінскія вайскоўцы ўжо вызвалілі шэраг населеных пунктаў. Генштаб Украіны заяўляе, што наўмысна паведамляе падрабязнасьці з апазьненьнем. Расейскі бок называе сваё адступленьне перадыслякацыяй войскаў на ўсход Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG