Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка ў ковіднай зоне. Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 6-ы эпізод


Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.

Прапануем шосты эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».


Некалькі фрагмэнтаў

  • Вядома, якія даплаты атрымалі сілавікі, якія ўдзельнічалі ў разгонах мітынгаў і ў паляваньні на нязгодных. А ў гэты самы час скарачаліся даплаты за ковід мэдыкам, сродкі, адпушчаныя на ахову здароўя, эканомілі літаральна на ўсім. «Арганізатары аховы здароўя» займаліся чым заўгодна, толькі не арганізацыяй. Гэта выглядала вар’яцтвам.
  • Адмянілі даплату падсобным рабочым за вываз трупаў — а іх лік у «сакавітыя» дні даходзіў да 7 за зьмену, і большасьць, як на падбор, звыш 100 кг, — і вывозіць іх стала няма каму. Калі ўся зьмена, усе мэдсёстры і санітарачкі, а таксама лекар, калі на зьмене лекар-мужчына, занятыя пагрузкай і вывазам трупаў у патолягаанатамічны корпус, узьнікае пытаньне: хто ж застаецца з пацыентамі? Часам, вярнуўшыся з трупярні, можна было пакаваць у чахол наступнага загінулага пацыента.
  • Палітыка сама ўрывалася ў мэдыцыну. Мне вельмі хацелася б пачуць, што жнівень 2020 году — «проста эпізод», што «ўсё скончылася», што ўсё «будзе як раней». Фізычна было немагчыма спраўляцца з каранавіруснай інфэкцыяй і сачыць за тым, што адбываецца ў краіне. Але ці можна было не сачыць за тым, што адбываецца ў краіне? Забойства Рамана Бандарэнкі дало адказ на гэтае пытаньне.
  • Начмэд на павышаных тонах тлумачыў нам, што лепшая ўлада, чым «хатняя гаспадыня Ціханоўская». А потым ён жа тлумачыў, што калі мы жадаем займацца палітыкай, мы павінны рабіць гэта за межамі лякарні. Ён ня бачыў тут ніякай супярэчнасьці. «Прэсаваў» калегаў, каб вярталіся ў праўладны прафсаюз, але не лічыў пры гэтым, што займаецца палітыкай.
  • Галоўны лекар патрабаваў эканоміць кісларод. Гэта тады стала прыярытэтам: зьнізіць выдаткі кіслароду. Менавіта гэта ён кантраляваў, прычым ня толькі ў аддзяленьні рэанімацыі, але і ў іншых аддзяленьнях, асабліва ў тэрапіі. Гэты падыход вельмі зьдзівіў менскую камісію на абходзе 15 кастрычніка: адзіны рэсурс, які рэальна дапамагаў у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй, у нас адабралі. З асаблівым гонарам Захараў паведамляў нам, калі ўдавалася расходаваць менш балёнаў кіслароду, чым звычайна. Яго сталі зваць «кіслародчык»: ходзіць такі высокі чалавек разам з начмэдам і скручвае ў пацыентаў струмень кіслароду на мінімум.
Наўпроставы лінк

У сёмым, апошнім эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 21 ліпеня, вы пачуеце:

  • Што адбывалася з пацыентамі, калі кісларод хутка заканчваўся.
  • З пачаткам халадоў збоі з падачай кіслароду ў рэанімацыі павялічыліся да 5 хвілін і зрабіліся часьцейшымі.
  • Паводле Мартава, сыстэма аховы здароўя пад ударам другой хвалі развалілася цалкам
  • 7 і 8 студзеня адбылася катастрофа з кіслародам
  • Прарвала трубу гарачай вады, але адміністрацыя заяўляе, што з даху капае кандэнсат
  • Выратаваньне аднаго пацыента і сьмерць другога — апошнія эпізоды працы доктара Мартава як рэаніматоляга.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG