Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацыенты з МУС. Падкаст доктара Мартава «На вайне з COVID-19». 5-ы эпізод


Другі сэзон падкасту доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году Мартава арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.

Прапануем пяты эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19»

Некалькі фрагмэнтаў

  • Падзеі з каранавіруснай інфэкцыяй адбываліся на фоне найцяжэйшага палітычнага крызісу ў Беларусі. Адкрыты гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў шакаваў. У вачах многіх мэдработнікаў рэпутацыя прадстаўнікоў сілавых структур упала ніжэй за плінтус. А яны хварэлі. Траплялі ў шпіталі, у тым ліку тыя, дзе працавалі мэдработнікі, якія самі, ці іх блізкія, пацярпелі ад «сілавікоў».
  • Прадстаўнікі «сілавых» структур, якія трапілі ў бальніцы, хавалі сваю прафэсію пад назвай «беспрацоўны». Але, па-першае, гэтыя «прадстаўнікі» адрозьніваліся зьнешне. Па-другое, наконт іх тэлефанавалі — імі цікавіліся іх начальнікі. Першыя званкі былі насьцярожаныя: ніхто ня ведаў, як мы адрэагуем. Мы рэагавалі прафэсійна. Я ўсяляк пазьбягаў разьвязваньня грамадзянскай вайны ў рамках свайго аддзяленьня.
  • А рэпрэсіі не спыняліся, пад іх траплялі мэдработнікі, блізкія калегі. Захоўваць прафэсійны падыход да сваіх пацыентаў было няпроста. Нас нібы знарок расчалавечвалі, мы былі да гэтага не гатовыя.
  • У другую хвалю мы перажылі новае небясьпечнае «захапленьне»: антыкаагулянтная тэрапія. Тое, што яна патрэбная, — пытаньняў няма. Але вось акцэнт менавіта на яе не выглядаў апраўданым. У выніку гэтага шалу ў нас зьявіліся ўскладненьні, якіх блізка не было ў першую хвалю: кровазьліцьці, некаторыя станавіліся прычынай сьмерці. Дагэтуль ніколі я ня бачыў столькі забрушынных гематомаў. Так з адсечаных галоў каранавірусу вырасталі новыя.
Наўпроставы лінк

У шостым эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 21 ліпеня, вы пачуеце:

  • Аўтазакі і даплаты сілавікам былі важнейшыя за падтрымку мэдыцыны
  • Адмянілі даплату рабочым за вываз трупаў, а іх у шпіталі было да 7 за зьмену
  • Палітыка ў ковіднай зоне
  • Начмед тлумачыць, што лепей дзейная ўлада, чым «хатняя гаспадыня Ціханоўская»
  • Галоўны доктар патрабуе эканоміць кісларод у аддзяленьні рэанімацыі

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG