Мэдыкі Беларусі сталі значнай і заўважнай часткай мірнага пратэсту.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі. Адным зь першых у Беларусі ён адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Фэйсбуку.
Прапануем першы эпізод другога сэзону падкаста Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».
Некалькі фрагмэнтаў
- «Жнівень 2020 году разьвярэдзіў старыя раны. Я ўжо даўно не хадзіў на выбары, ня бачыў у гэтым сэнсу. Як я аказаўся пасаромлены! Аднак далейшыя падзеі пасьля 9 жніўня шакавалі!»
- «Дзякуючы актыўнасьці маіх калегаў нечакана высьветлілася, што мэдыкі ў Беларусі — гэта сіла, такі вось своеасаблівы „пралетарыят XXI стагодзьдзя“. Лёзунгу „Мэдыкі супраць гвалту“ нічога роўнага па сэнсе супрацьпаставіць было нельга».
- «14 верасьня мяне асабіста (!) запрасілі ў Менск на сустрэчу з Д. Л. Піневічам. Ён задумаў пагаварыць з так званымі „мэдыкамі з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй“. Сустрэчу можна назваць гістарычнай безь перабольшаньня».
- «У цэлым жа ўражаньне ад наведваньня Менску ў сярэдзіне верасьня 2020 году засталося гнятлівае: акупаваны горад, поўны ўзброеных людзей, асабліва ў раёне БелМАПА — там побач некалькі ВНУ, моладзь... Я ўздыхнуў свабодна, толькі калі „асабісты кіроўца“ вывез мяне за межы Менску».
У другім эпізодзе другога сэзону падкаста доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 23 чэрвеня, вы пачуеце:
- У Віцебскі шпіталь хуткай дапамогі прызначылі новага галоўнага лекара
- На ўваходзе ў адміністрацыю шпіталя зьявіўся кодавы замок
- Бухгальтэрыя і папяровая праца сталі займаць ільвіную частку працоўнага часу ў рэанімацыі
- З пачаткам другой хвалі каранавірусу шпіталь хуткай дапамогі становіцца «хабам», цэнтрам-разьмеркавальнікам
- Што рабіць, калі рэанімацыя на чацьвёртым паверсе, а ліфт змантавалі толькі да трэцяга
Першы сэзон падкаста «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19» слухайце ТУТ
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.