Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі, ён адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году з доктарам не працягнулі кантракту, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 дзён за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Facebook.
Прапануем трэці эпізод другога сэзону падкасту Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».
Некалькі фрагмэнтаў
- Вакцынацыю «Спутником» амаль адразу сталі падаваць як праяву ляяльнасьці. Што магло быць горш у канцы верасьня 2020 году? Усе, хто прэтэндаваў на добрае стаўленьне да сябе з боку адміністрацыі, вакцынаваліся ў ліку першых. Астатнія не прайшлі гэты тэст на ляяльнасьць.
- Я са зьдзіўленьнем даведаўся, што ў жніўні 2020 году я стаў аб’ектам увагі палітычных прапагандыстаў, што мяне на ўсю моц паласкаў нехта Мукавозчык. Я пра яго знаць ня знаў, «Советской Белоруссии», дзякуй Богу, не чытаў, тэлевізара не глядзеў. То бок, у мяне кідалі палітычныя перуны і маланкі, а я быў проста ня ў курсе.
- У кастрычніку 2020 году мяне абвясьцілі «юдай», здраднікам беларускага народу. Пра гэта мне паведаміў мой начальнік, галоўны анэстэзіёляг-рэаніматоляг вобласьці, інакш я ўвогуле мог пра гэта не даведацца. Мы пасьмяяліся.
- Адсутнічала натхненьне грамадзтва, як у першую хвалю, калі людзі дапамагалі адно аднаму і ад гэтага матываваліся яшчэ больш. Цяпер нічога гэтага не было. Адсутнасьць перамог вяла да дэмаралізацыі.
У чацьвертым эпізодзе другога сэзону падкасту доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 7 ліпеня, вы пачуеце:
- Галоўнае адкрыцьцё новай хвалі — неінвазійная вэнтыляцыя лёгкіх.
- Няўдачы, якія канчаліся трагедыяй.
- Экзатычныя выпадкі пад маркай каранавірусу.
- Пандэмія становіцца выдатным часам для вар’яцкіх ідэй, для шарлатанаў і авантурыстаў.
- Як галоўны доктар і прафэсар абмяркоўвалі выхад на Нобэлеўскую прэмію за перамогу над ковідам.
- Ад віягры ў рэктальных сьвечках адбіліся, а ад звышвысокіх доз глюкакартыкоідаў — не.
- Вынаходнік трапіў у рэанімацыю і адразу ж адмовіўся ад прыдуманай ім схемы лячэньня.
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.