Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, адным зь першых у Беларусі адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Фэйсбуку.
Прапануем другі эпізод другога сэзону падкаста Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».
Некалькі фрагмэнтаў
- 16 верасьня нам прадставілі новага галоўнага лекара А.У.Захарава. Памяць пра сябе мой новы галоўны лекар на кіраўнічых пасадах пакінуў двухсэнсоўную. Пасьля непрыемнага эпізоду з рэканструкцыяй дзіцячай бальніцы, а менавіта з закупам абсталяваньня, у прыватнасьці кандыцыянэраў, Захараў зьехаў у Расею. 10 гадоў ён адпрацаваў у Пскоўскай вобласьці... І вось зараз — хто яго вырваў праз 10 гадоў з Расеі? Навошта?
- Ці ня першым дзеяньнем Захарава на пасадзе галоўнага лекара стала ўстаноўка кодавага замка на шляху ў адміністрацыю. Ня так — у Адміністрацыю: цяпер слова Адміністрацыя давядзецца пісаць зь вялікай літары.
- Вялізныя праблемы ўзьнікалі тады, калі выходзіў са строю наш апарат КТ. За другую хвалю гэта адбывалася некалькі разоў. Пацыентаў вазілі на КТ-дасьледаваньне ў іншыя мэдустановы. Час чаканьня пацыентаў на этапах дыягностыкі дасягаў зусім непрыстойных велічынь (да 7 гадзін).
- Вядомая гісторыя, калі тое ж абласное ўпраўленьне аховы здароўя з тымі ж начальнікамі назвала няшчасны тубдыспансэр «Пульманалягічным цэнтрам». Міністэрства аховы здароўя нават дапамагло з закупам і мантаваньнем новага апарата КТ, на адкрыцьцё прыяжджаў міністар Д. Л. Піневіч. Але вось аддзяленьне рэанімацыі гэтага важнага цэнтру разьмясьцілі на 4 паверсе. Ліфта ў гэтым будынку зроду не было. І да адкрыцьця Цэнтру ліфт змантавалі, як і абяцала высокае начальства, але толькі паўгрузавы для развозу ежы і толькі да 3 паверха. Пацыентаў у аддзяленьне рэанімацыі з прыёмнага пакоя дастаўлялі грузчыкі (баюся, дастаўляюць па лесьвіцы да гэтага часу).
У трэцім эпізодзе другога сэзону падкаста доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 30 чэрвеня, вы пачуеце:
- Пачатак вакцынацыі
- Доктар Мартаў вырашыў не рабіць прышчэпку расейскім «Спутником»
- Палітыка ў ковіднай зоне
- Мукавозчык называе доктара Мартава здраднікам беларускага народу
- Рэанімацыю радзільні перапрафілююць пад ковід
- Адсутнасьць перамог вядзе да дэмаралізацыі
- Пачынаюцца перабоі з падачай кіслароду
Што такое падкаст?
Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.
Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.
Як іх можна слухаць?
Падкасты Свабоды можна слухаць
- на нашым сайце;
- на відэаплятформе Youtube;
- на аўдыёплятформе SoundCloud;
- праз мабільныя праграмы (аплікацыі).
Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.
Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.
А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?
Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:
• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud
Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?
Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.
- У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
- Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
- Падчас яды (і піцьця)
- Падчас гатаваньня
- Падчас шпацыру
- Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
- Падчас праполваньня бульбы
- На рыбе
- У лазьні ці ў душы
- Дадайце свае прапановы ў камэнтарах
Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?
- Інтэрвію
- Падарожжы з Бартосікам
- Чытальная заля
- Толькі жанчыны
- Стары Менск. Гісторыя зьнікненьня
- Мова пра мову
- Падарожжа ў БНР
- Бартосік. Клініка кітайскага дантыста
- Пад Лукашэнкам
- Нечаканы Скарына
- Невядомы Данчык
- Межы Беларусі
- Бацькі і дзеці
- Доўгая дарога дадому
- Сёмая вобласьць
- Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19
Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:
А гэта бясплатна?
Для вас — ТАК.