Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «ДНР» адмянілі мараторый на сьмяротнае пакараньне


Так званы «Народны савет ДНР» 8 ліпеня адмяніў мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў.

Гэтая норма, як гаворыцца ў паведамленьні, уступіць у сілу пасьля апублікаваньня закону аб унясеньні зьмяненьняў у артыкул 202 Крымінальна-выканаўчага кодэксу ДНР. Закон быў прыняты 8 ліпеня.

9 чэрвеня так званы Вярхоўны суд «ДНР» прысудзіў мараканцу Саадуну Брагіму і двум брытанцам Шону Пінэру і Эйдэну Асьліну, якія ваявалі на баку ўкраінскіх узброеных сіл, сьмяротнае пакараньне. Іх прызналі вінаватымі ў карысьлівасьці і замаху на збройны захоп улады.

21 чэрвеня Вялікая Брытанія зьвярнулася да Расеі ў справе палонных вайскоўцаў, аднак расейскі амбасадар у Лёндане Андрэй Келін заявіў, што «напышлівы, павучальны» тон дыпляматычнай ноты не выклікае ў Масквы жаданьня супрацоўнічаць зь Лёнданам. Ён дадаў, што Вялікая Брытанія павінна зьвязвацца наўпрост з «ДНР».

1 ліпеня ўлады «ДНР» заявілі, што выставілі аналягічныя абвінавачаньні яшчэ двум грамадзянам Вялікай Брытаніі — Дылану Гілі і Эндру Гілу. Перад гэтым паведамлялася аб затрыманьні двух грамадзян ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG