Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: 12 краінаў ЭЗ цалкам або часткова засталіся без расейскага газу


У Эўразьвязе 12 дзяржаў цалкам або часткова засталіся бяз газу з Расеі, паводзіны Масквы ў апошнія тыдні істотна абвастрылі рызыкі, заявіла ўпаўнаважаная Эўрапейскай камісіі па энэргетыцы Кадры Сімсан.

«Пляны ЭЗ на выпадак непрадбачаных абставінаў, складзеныя на пачатку году, могуць спатрэбіцца ў любы час, і дзяржавы-чальны павінны пераканацца, што іх нацыянальныя пляны гатовыя да рэалізацыі», — цытае яе словы агенцтва Delfi.

Сімсан сказала, што на мінулым тыдні ЭЗ дасягнуў пагадненьня па павелічэньні паставак газу з Ізраілем і Эгіптам, паглыбіў супрацоўніцтва з Нарвэгіяй, «на фінішнай прамой» перамовы з Азэрбайджанам.

Паводле яе, «вялікія рознагалосьсі» сярод міністраў энэргетыкі краінаў ЭЗ выклікаюць пытаньні, зьвязаныя з далейшай зьменай рынку энэргетыкі, у тым ліку падаўжэньне выкарыстаньня атамнай энэргетыкі.

«Камісія ня можа па апошнім пытаньні прымаць рашэньні ні за адну дзяржаву, выбар крыніц энэргіі згодна з асноватворнымі эўрапейскімі дамовамі зьяўляецца сувэрэнным правам дзяржаў-чальцоў», — сказала Сімсан.

  • 31 сакавіка прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім аплата расейскага трубаправоднага газу, які пастаўляецца пасьля 1 красавіка 2022 году вызначаным ва ўказе замежным контрагентам, павінна ажыцьцяўляцца выключна ў рублях. Эўразьвяз адхіліў гэтыя ўмовы.
  • У канцы траўня расейскі канцэрн «Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ў Баўгарыю, Польшчу, Нідэрлянды, Данію і Фінляндыю. Фармальнай нагодай стала адмова гэтых краін плаціць за расейскае паліва ў рублях.
  • Нядаўна «Газпром» значна зьнізіў прапускную здольнасьць «Паўночнага патоку», тлумачачы гэта неабходнасьцю рамонту газавых кампрэсараў, які цяпер «ускладнены з прычыны санкцый».
  • У ліпені «Паўночны паток» цалкам спыніць транспарціроўку ў сувязі з плянавым тэхнічным абслугоўваньнем, і гэта яшчэ больш пагоршыць недахоп газу на рынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG