Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына з чэрвеня зьменшыць залежнасьць ад расейскага газу на 65%


Міністар эканомікі Славаччыны Рыхард Сулік паведаміў, што дзяржаўная газавая кампанія SPP заключыла пагадненьні па закупцы дастатковай колькасьці газу, каб пакрыць каля 65% патрэбаў краіны да канца наступнага году.

Такім чынам, ад 1 чэрвеня Славаччына зьменшыць на 65% залежнасьць ад расейскага газу.

«Сёньня мы можам сказаць, што пастаўкі ў Славаччыну забясьпечаны да канца 2023 году, — сказаў Рыхард Сулік на прэс-канфэрэнцыі, піша Reuters. — Ад 1 чэрвеня мы зьнізілі залежнасьць ад расейскага газу на 65%. Гэта быў максымум, якога можна было дасягнуць да гэтага часу».

Паводле яго, на нарвэскі кантракт прыпадае каля 32% попыту Славаччыны, а на кантракт на звадкаваны прыродны газ — амаль 34%.

«Мы забясьпечылі перапампоўваньне газу з судоў у трох ці чатырох месцах, бліжэйшым зь якіх зьяўляецца Харватыя, але мы можам зрабіць гэта ў Італіі, Бэльгіі, а таксама ў Англіі», — растлумачыў Рыхард Сулік.

Ён таксама адзначыў, што Славаччына працягвае атрымліваць газ з Расеі, зь якой SPP заключыла кантракт да 2029 году. 17 траўня міністар эканомікі паведаміў, што Славаччына будзе плаціць за газ паводле прапанаванай Расеяй схемы.

  • Славаччына вельмі залежаць ад расейскіх паставак. Гадавое спажываньне прыроднага газу ў гэтай краіне складае каля 5,5 млрд кубамэтраў, больш за 85% зь іх пакрывалася за кошт паставак з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG