Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Эгіпет будуць пастаўляць звадкаваны газ у ЭЗ


Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен сустракаецца з прэм'ер-міністрам Ізраілю Нафталі Бэнэтам у Ерусаліме
Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен сустракаецца з прэм'ер-міністрам Ізраілю Нафталі Бэнэтам у Ерусаліме

Эўразьвяз падпісаў у Каіры пагадненьне з Ізраілем і Эгіптам аб пастаўках у Эўропу звадкаванага прыроднага газу.

Газ здабываецца ў Ізраілі, а Эгіпет мае неабходныя магутнасьці, каб яго звадкоўваць і экспартаваць. Эўразьвяз, са свайго боку, дапаможа Ізраілю і Эгіпту павялічыць здабычу газу і весьці выведку новых газавых радовішчаў у іхных тэрытарыяльных водах.

Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што новыя пагадненьні аб пастаўках газу ў ЭЗ дапамогуць пазбавіцца энэргетычнай залежнасьці ад Расеі. Расейскі газ, паводле апошніх зьвестак, складаў каля 40% усяго газавага імпарту Эўразьвязу. Санкцыі, накладзеныя Эўразьвязам на Расею пасьля яе ўварваньня ва Ўкраіну, прымушаюць шукаць новыя крыніцы газавых паставак.

У тэрытарыяльных водах Ізраілю ў Міжземным моры ёсьць два дзейныя газавыя радовішчы, магутнасьць якіх экспэрты ацэньваюць на 690 мільярдаў кубамэтраў газу; яшчэ адно радовішча цяпер у распрацоўцы. Паводле дамовы, ізраільскі газ будзе дастаўляцца на эгіпецкі тэрмінал, там звадкоўвацца, і ўжо звадкаваны газ павязуць у Эўропу танкеры.

Міністарка энэргетыкі Ізраілю Карын Эльхарар лічыць, што новая газавая ўгода паслужыць таксама ўмацаваньню супрацоўніцтва паміж Ізраілем і Эгіптам. Зь ёю згодны і міністар нафтагазавай прамысловасьці Эгіпту Тарэк эль-Мола. Эгіпет быў першай арабскай краінай, якая заключыла дамову аб міры з Ізраілем. У апошнія гады ізраільска-эгіпецкія адносіны стабільна лепшаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG