Пры гэтым францускі апэратар растлумачыў гэта спыненьнем фізычнага патоку газу паміж Францыяй і Нямеччынай. Францыя закупляла ў Расеі 17% газу праз газаправод, а таксама пастаўкамі на танкерах-газавіках.
Тым часам агенцтва Reuters паведамляе, што Расея праінфармавала славацкага імпартэра газу SPP аб скарачэньні на палову паставак газу ў пятніцу 17 чэрвеня.
Нядаўна «Газпром» значна зьнізіў прапускную здольнасьць «Паўночнага патоку», тлумачачы гэта неабходнасьцю рамонту газавых кампрэсараў, які цяпер «ускладнены з прычыны санкцый». Пастаўкі газу праз «Паўночны паток» з Расеі ў Нямеччыну скарочаныя на 60%.