Суд над затрыманым летась у лістападзе фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузнечыкам распачнецца 8 чэрвеня у Магілёўскім абласным судзе. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, за што будуць судзіць Кузьнечыка. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім). Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.
Фрылансэра Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 году на роварнай прагулцы, у ягонай кватэры правялі ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя рэчы.
26 лістапада Заводзкі раённы суд Менску абвінаваціў Андрэя Кузьнечыка ў дробным хуліганстве і пакараў 10 днямі арышту, затым Кузьнечыку прысудзілі яшчэ адзін адміністрацыйны арышт, а 23 сьнежня стала вядома, што на журналіста завялі крымінальную справу.
12 траўня стала вядома, што Кузьнечыка перавялі зь менскага СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў магілёўскую турму.