Паводле папярэдніх падлікаў, за Вучыча прагаласавалі больш за 68 працэнтаў грамадзян, за Здраўку Паношу — 11 працэнтаў, за Бранку Стамянковіча— чатыры з паловай працэнты. Усяго на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі прэтэндавалі восем кандыдатаў.
На парлямэнцкіх выбарах перамогу атрымлівае кааліцыя «Разам можам усё» на чале з кіроўнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй Вучыча. За кааліцыю, паводле апошніх зьвестак, прагаласавалі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў.
Як адзначаюць назіральнікі, пасьля выбараў Вучычу трэба будзе вырашаць дзьве асноўныя праблемы: неўрэгуляваныя адносіны з Косава (Бялград не прызнае яго незалежнасьць і лічыць часткай Сэрбіі) і пытаньне санкцый супраць Расеі, уведзеных пасьля ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны. Сэрбія застаецца адзінай кандыдаткай у сябры Эўразьвязу, якая ўстрымалася ад іх прыняцьця.
Кіраўніцтва ЭЗ дамагаецца далучэньня Вучыча да агульнай пазыцыі аб’яднай Эўропы.