Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Муратаў прадасьць нобэлеўскі мэдаль на карысьць украінскіх уцекачоў


Дзьмітрый Муратаў
Дзьмітрый Муратаў

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Дзьмітрый Муратаў выставіць мэдаль прэміі на аўкцыён на карысьць украінскіх уцекачоў. Пра гэта гаворыцца на сайце ўзначаленай ім «Новай газеты». Паведамляецца, што рашэньне прынятае журналістам сумесна з выданьнем.

Муратаў заклікаў бакі спыніць агонь, абмяняць палонных, вярнуць целы загінулых, адкрыць гуманітарныя калідоры і забясьпечыць уцекачоў. Ён заклікаў адгукнуцца аўкцыённыя дамы, якія гатовы выставіць ягоны мэдаль на таргі.

Муратаў стаў ляўрэатам прэміі ў кастрычніку 2021 году сумесна зь філіпінскай журналісткай Марыяй Рэса. Журналістаў узнагародзілі за «намаганьні ў абароне свабоды думак, якая зьяўляецца ўмовай для дэмакратыі і міру».

У 2014 годзе нобэлеўскі мэдаль прадаў ляўрэат прэміі ў фізіялёгіі Джэймс Уотсан за 4,8 мільёна даляраў. У 2015 ляўрэат прэміі ў фізыцы Леон Ледэрман прадаў свой мэдаль за 765 тысяч долараў, каб аплаціць мэдыцынскія рахункі. Мэдалі некалькі разоў выстаўляліся на аўкцыёны сем’ямі ляўрэатаў і прадаваліся па цане ад 395 да 2,2 мільёна даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG