Расейская Фэдэрацыя больш не зьбіраецца ўдзельнічаць у Радзе Эўропы, бо «недружалюбныя Расеі краіны ЭЗ і NATO працягваюць лінію на разбурэньне арганізацыі і агульнай гуманітарна-прававой прасторы ў Эўропе. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве МЗС РФ, якую цытуе ТАСС.
Як адзначылі ў ведамстве, названыя дзяржавы, злоўжываючы сваёй абсалютнай большасьцю ў Камітэце міністраў Рады Эўропы, працягваюць «лінію на разбурэньне Рады Эўропы і агульнай гуманітарна-прававой прасторы ў Эўропе».
«Расея ня будзе ўдзельнічаць у ператварэньні натаўцамі і Эўразьвязам, што паслухмяна ідзе за імі, найстарэйшай эўрапейскай арганізацыі ў чарговую пляцоўку для заклёнаў аб заходняй перавазе і самалюбаваньня. Няхай цешацца зносінамі адзін з адным, без Расеі», — адзначылі ў міністэрстве.