Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі астранаўт у знак пратэсту супраць уварваньня Расеі ва Ўкраіну вярнуў расейскі мэдаль «За заслугі ў асваеньні космасу»


Скот Келі
Скот Келі

Амэрыканскі астранаўт Скот Келі, які зьдзейсьніў чатыры касьмічныя палёты, у тым ліку на расейскіх караблях «Саюз», зьвярнуўся ў твітэры да былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, які ўручыў яму мэдаль ў 2011 годзе, і папрасіў аддаць яго «расейскай маці, чый сын загінуў у гэтай несправядлівай вайне».

«Я адпраўлю мэдаль па пошце ў пасольства Расеі ў Вашынгтоне» — напісаў Келі.

Скот Келі неаднаразова асуджаў расейскую агрэсію супраць Украіны. Некалькі дзён таму з гэтай прычыны ён таксама ўступіў у палеміку з кіраўніком «Роскосмасу» Дзьмітрыем Рагозіным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG