«Украінцы, дазвольце мне проста сказаць: вы натхняеце сьвет. Мы адчуваем гэта ва ўсіх куточках сьвету. Мы бачым вашу неверагодную мужнасьць, вашу настойлівасьць, вашу рашучасьць, і гэта натхняе. Гэта таксама час, каб узмацніць нашу веру, а вы ўмацоўваеце нашу веру ў дэмакратыю, у свабоду, у здольнасьць сьвету перамагчы агрэсію, у здольнасьць дабра перамагчы зло. Мы пацьвярджаем гэта, таму што вы гэта пацьвярджаеце. Вы дэманструеце гэта, вы паказваеце гэта сьвету. І ўвесь сьвет з вамі. Захоўвайце веру — мы будзем рабіць тое ж самае. І, нарэшце, і вы, і мы пераможам», — сказаў Блінкен.