Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд: «ЗША занепакоеныя выкарыстаньнем Расеяй касэтных бомбаў супраць мірнага насельніцтва»


Вікторыя Нулянд
Вікторыя Нулянд

ЗША абвінавачваюць Расею ў выкарыстаньні касэтных бомбаў супраць мірных жыхароў Украіны і бачаць намер Масквы выкарыстоўваць іншыя віды зброі, забароненай міжнароднымі дамовамі.

Пра гэта на Youtube-канале радыёстанцыі «Эхо Москвы» 3 сакавіка заявіла намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Мы занепакоеныя тым, што Расея выкарыстоўвае касэтныя бомбы ў раёнах, дзе жывуць мірныя жыхары,» — сказала Нуланд.

Адказваючы на пытаньне, ці ёсьць у Злучаных Штатаў доказы прымяненьня Расеяй незаконнай зброі ва Ўкраіне, Нулянд сказала: «У нас ёсьць доказы, што былі выкарыстаныя касэтныя бомбы, у нас ёсьць шырокі спэктар інфармацыі, што існуе таксама намер выкарыстоўваць іншыя віды зброі».

  • Касэтная бомба ўяўляе сабой снарад, які скідаецца з паветра ці запускаецца зь зямлі. Такі боепрыпас разрываецца ў паветры, выпускаючы дзясяткі, а часам і сотні драбнейшых бомбаў, здольных пакрыць тэрыторыю памерам у некалькі футбольных палёў. Гэта азначае, што ўсе, хто знаходзіцца на гэтай тэрыторыі, у тым ліку мірныя жыхары, рызыкуюць загінуць або атрымаць траўмы. Часам такія бомбы не выбухаюць адразу, што дазваляе ім забіваць ці калечыць людзей праз доўгі час пасьля заканчэньня канфлікту. Ахвярамі касэтных бомбаў часта становяцца мірныя жыхары, у тым ліку дзеці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG