Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пэнсіянэрку Алену Гнаўк завялі яшчэ 2 крымінальныя справы — яна застаецца пад арыштам


Алена Гнаўк, архіўнае фота
Алена Гнаўк, архіўнае фота

26 студзеня 64-гадовая берасьцейская актывістка Алена Гнаўк павінна была выйсьці на волю з пружанскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля 15 дзён арышту. Але сваякі яе так і не дачакаліся.

«Патэлефанавалі сьледчыя і сказалі, што на Алену Пятроўну завялі новыя крымінальныя справы, на падставе адной зь іх яна застанецца ў ІЧУ яшчэ на тры дні. Што будзе далей, што за справы, на жаль, мы больш нічога ня ведаем», — расказалі «Белсату» родныя Алены.

Як стала пазьней вядома «Белсату», на пэнсіянерку завялі крымінальныя справы: па ч. 2 арт. 367 («паклёп на прэзыдэнта РБ») і ч. 1 арт. 369 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») Крымінальнага кодэксу.

Алену Гнаўк у траўні 2021 году асудзілі на два гады «хатняй хіміі» ў межах берасьцейскай «карагоднай справы». У верасьні яна атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачаньня, Алена Гнаўк падчас разгляду яе мінулай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза на адрас Лукашэнкі. Сумарнае пакараньне — тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

26 сьнежня Алену Гнаўк затрымалі за «бел-чырвона-белы пікет» каля яе дому — зачэпкаю стаў яе фатаздымак у Instagram. Тры дні да суду жанчына правяла ў пружанскім ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля ёй прысудзілі 1450 рублёў штрафу паводле арт. 24.23 КаАП.

11 студзеня 2022 году Алену Гнаўк зноў затрымалі за акцыю зь бел-чырвона-белымі мяхамі на «хатняй хіміі» і прысудзілі 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Алене Гнаўк забаранілі перадаваць перадачы, чытаць і пісаць, таму яна абвясьціла галадоўку ў Пружанскім ІЧУ. Пасьля гэтага стан яе здароўя пагоршыўся, ёй нават выклікалі хуткую дапамогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG