Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Тонгай разьвеяўся вульканічны попел, пацярпелым ад цунамі даставілі першую гуманітарную дапамогу


Вывяржэньне вулькану Хунга Ха’Апаі на востраве Тонга, якое прывяло да цунамі
Вывяржэньне вулькану Хунга Ха’Апаі на востраве Тонга, якое прывяло да цунамі

Востраў у Акіяніі праз пашкоджаньне кабэлю на месяц застаўся без інтэрнэту. Праз цунамі на Тонзе не хапае харчоў і лекаў.

Першы самалёт з гуманітарнай дапамогай — пітной вадой і прадуктамі — прыбыў на пацярпелую ад цунамі Тонгу. Вайсковы самалёт Новай Зэляндыі прыляцеў у галоўны аэрапорт Тонгі ў сталіцы Нукуалофе пасьля таго, як рабочыя і валянтэры ачысьцілі ўзьлётна-пасадачную паласу. Неўзабаве павінны прыляцець іншыя самалёты з Новай Зэляндыі і Аўстраліі, паведамляе BBC.

СМІ адзначаюць, што праз аблокі вульканічнага попелу і наступстваў маштабнага цунамі Тонга некалькі дзён не маглі атрымаць дапамогу. На паласе аэрапорту Нукуалофы ляжаў тоўсты пласт попелу, які не дазваляў самалётам прызямліцца.

Камандуючы ўзброенымі сіламі Новай Зэляндыі адмірал Джым Гілмар назваў працу ў ачыстцы ўзьлётна-пасадачнай паласы мясцовымі рабочымі, у якіх былі толькі рыдлёўкі і вазкі, «тытанічнымі намаганьнямі». Ён таксама пацьвердзіў, што на Тонгу прыбыў самалёт C-130 Hercules з вадой, намётамі, генэратарамі, сродкамі гігіены і сувязі.

Урад Аўстраліі абвясьціў, што першы з двух самалётаў Boeing C-17 Globemaster з харчамі і абсталяваньнем таксама прыбудзе ў чацьвер. Урады Аўстраліі і Новай Зэляндыі пацьвердзілі, што пакінуць груз без экіпажу, каб пазьбегнуць заражэньня мясцовага насельніцтва COVID-19, бо Тонга — адна зь нямногіх краін сьвету, дзе не рэгістравалі стану пандэміі.

Пашкоджаньне падводных тэлекамунікацыйных кабэляў, якія злучаюць Тонгу з астатнім сьветам, пакіне краіну без інтэрнэту на наступны месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG