Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ заявіла пра заканчэньне місіі ў Казахстане; Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту. Найважнейшае за 13 студзеня


Беларускі вайсковец у складзе місіі АДКБ у Казахстане
Беларускі вайсковец у складзе місіі АДКБ у Казахстане

Падзеі 13 студзеня

АДКБ пачынае вывад вайсковага кантынгэнту з Казахстану.

Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту.

Раніцай 13 студзеня праваахоўныя органы затрымалі Дар’ю Царык — дырэктарку «Генома», арганізацыі, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генэтычнымі нэўра-цяглічнымі захворваньнямі.

На 13 студзеня ў Беларусі статус палітвязьня мелі 982 чалавекі.

Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю працягваецца. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

13 студзеня родныя на выхадзе з турмы ў Бабруйску сустракалі палітвязьня Ігара Пражэньнікава, якога пакаралі за ўдзел у «Маршы вызваленьня палітвязьняў» 4 кастрычніка 2020 году.

Агулам у Беларусі ўлады ліквідавалі пад 300 грамадзкіх арганізацый розных напрамкаў.

Улады заблякавалі сайт праваабарончай арганізацыі Human Constanta за «распальваньне варожасьці».

Летась Кітай паставіў у Беларусь 1,4 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.

Набліжаны да Ўладзімера Пуціна расейскі чыноўнік, як чакаецца, будзе прадстаўляць у Беларусі інтарэсы Расеі.

Расея і краіны Захаду на перамовах не прыйшлі да згоды па большасьці пытаньняў, у тым ліку аб так званых гарантыях бясьпекі, якіх запатрабавала Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG