Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АБСЭ папярэдзіў аб пагрозе вайны ў Эўропе


Сяргей Лаўроў і Зьбігнеў Раў. Архіўнае фота
Сяргей Лаўроў і Зьбігнеў Раў. Архіўнае фота

Зьбігнеў Раў, старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) і кіраўнік МЗС Польшчы, заявіў аб пагрозе вайны ў Эўропе.

Заява была зроблена на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене 13 студзеня, прысьвечаным пытаньням бясьпекі ў Эўропе, у прыватнасьці, крызісу вакол Украіны і патрабаваньням Расеі наконт «гарантыяў бясьпекі».

«Пагроза вайны ў рэгіёне АБСЭ цяпер уяўляецца большай, чым калі-небудзь за мінулыя 30 гадоў», — цытуе Раў Deutsche Welle.

«Крызіс пагражае стабільнасьці ўсёй эўрапейскай сыстэмы», — дадаў польскі дыплямат, выступаючы перад прадстаўнікамі 57 краін, у тым ліку Расеі і ЗША, і заклікаючы выкарыстоўваць фармат АБСЭ для зьніжэньня рэгіянальнай напружанасьці.

Сталы прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Майкл Карпэнтэр выказаў сумненьне, што на гэтым тыдні ў фармаце арганізацыі «будуць дасягнутыя канкрэтныя вынікі». «Наша асноўная мэта — гэта ў прынцыпе наладзіць дыялёг», — падкрэсьліў ён пры гэтым.

Тым часам сталы прадстаўнік Расеі пры АБСЭ Аляксандар Лукашэвіч заявіў, што «калі Масква не пачуе канструктыўнага адказу на ўнесеныя прапановы ў разумныя тэрміны, а агрэсіўная лінія паводзінаў у дачыненьні да Расеі працягнецца», то Расея будзе вымушаная зрабіць адпаведныя высновы і прыняць усе неабходныя меры для забесьпячэньня стратэгічнага балянсу і «ліквідацыі непрымальных пагрозаў нацыянальнай бясьпецы». Лукашэвіч дадаў, што Расея — міралюбная краіна, «але мір любой цаной нам не патрэбны».

У Брусэлі 12 студзеня адбылося першае з 2019 году пасяджэньне Рады NATO-Расея. Мяркуючы па заяве Лукашэвіча, Расея і краіны Захаду на гэтых перамовах не прыйшлі да згоды па большасьці пытаньняў, у тым ліку аб так званых гарантыях бясьпекі, якіх запатрабавала Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG