Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі ўзгадніў кандыдатуру Грызлова на пасаду расейскага амбасадара ў Менску


Барыс Грызлоў
Барыс Грызлоў

Набліжаны да Ўладзімера Пуціна расейскі чыноўнік, як чакаецца, будзе прадстаўляць у Беларусі інтарэсы Расеі.

Пра ўзгадненьне беларускім МЗС кандыдатуры старшыні найвышэйшай рады «Единой России» Барыса Грызлова паведамляе @rian_ru.

Цяперашні амбасадар Яўгеній Лук’янаў, які ўзначальвае дыпляматычную місію з сакавіка 2021 году, у хуткім часе будзе адкліканы. Пры гэтым раней паведамлялася, што Грызлоў зможа прыступіць да абавязкаў амбасадара яшчэ да пачатку 2022 году.

Барыс Грызлоў займае пасаду старшыні найвышэйшай рады партыі з 2002 году. У яго задачы ўваходзіць «агульнае палітычнае кіраваньне дзейнасьцю партыі», а таксама ўдзел ад «Единой России» ва ўсіх расейскіх і замежных органах і арганізацыях.

Ад сьнежня 2015 году ён прадстаўляе Расею ў Трохбаковай кантактнай групе для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. У 2003–2011 гадах ён быў сьпікерам Дзяржаўнай Думы, а з 2001 па 2003 год — кіраўніком МУС Расеі.

Кандыдатуру Грызлова ўхваліў думскі камітэт у справах СНД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG