Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 чалавек, асуджаных за абразу Лукашэнкі і забітага супрацоўніка КДБ, прызналі палітвязьнямі


Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менска, архіўнае фота
Сьледчы ізалятар №1 ГУУС Менска, архіўнае фота

На 13 студзеня ў Беларусі статус палітвязьня мелі 982 чалавекі.

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі шэраг асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў. Сярод іх:

  • Аляксандар Гаўрыленка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады (абразьлівыя камэнтары ў сацсетках у адрас супрацоўніка КДБ Д. Федасюка, забітага падчас уварваныя ў кватэру А. Зельцара) на 2 гады калёніі і аштрафаваны;
  • Аляксандар Нікалаеў, асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі на 2 гады калёніі;
  • Сяргей Васільеў, асуджаны па арт. 367 КК за «паклёп» на А.Лукашэнку на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію»);
  • Андрэй Каваленка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на 1 гоа і 6 месяцаў «хіміі»;
  • Мікалай Яромскі, Сяргей Сак, Вячаслаў Смірноў, асуджаныя па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі на 2 гады «хіміі»;
  • Натальля Васілевіч, узятая пад варту праз абвінавачаньне паводле арт. 368, 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і службовай асобы;
  • Ягор Леўчык, узяты пад варту праз абвінавачаньне па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368, арт. 369 і 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі, удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG