Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі пасол заявіў пра пастаўку ў Беларусь 1,5 млн дозаў вакцыны


Груз з кітайскай вакцынай
Груз з кітайскай вакцынай

Летась Кітай паставіў у Беларусь 1,4 млн дозаў вакцыны ад каранавірусу.

Пастаўку новай партыі кітайскай вакцыны ад COVID-19 анансаваў пасол Кітаю ў Беларусі Се Сяоюн на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 30-годзьдзю дыпляматычных адносін паміж Беларусьсю і Кітаем, паведамляе СТБ.

«Вельмі добрыя кантакты ў галіне супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва. Мы ня толькі даём адзін аднаму супрацьэпідэмічныя матэрыялы. Кітайскі бок летась перадаў нашым беларускім сябрам вакцыну — 1,4 мільёна дозаў. І неўзабаве мы яшчэ перадамо дадаткова 1,5 мільёна доз», — заявіў ён.

У першым паўгодзьдзі 2021 году Кітай бясплатна накіраваў у Беларусь 400 тысяч доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm. У верасьні Беларусь атрымала яшчэ 1,5 мільёна дозаў, зь іх 500 тысяч былі ў якасьці гуманітарнай дапамогі.

У лістападзе ў Беларусь прыбылі 1,5 млн дозаў вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm — 1 мільён доз вакцыны, якую закупіла ў Кітаі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, таксама 500 тысяч дозаў вакцыны прыйшлі ў якасьці замежнай дапамогі.

Такім чынам, летась Кітай паставіў у Беларусь 3,4 мільёна дозаў вакцыны, з іх 1,4 млн — бясплатна.

У Беларусі для вакцынацыі выкарыстоўваюцца прышчэпкі расейскай і кітайскай вытворчасьці. Вакцын заходняй вытворчасьці ў Беларусі няма, нягледзячы на тое, што Сусьветная арганізацыя здароўя прапаноўвала іх пастаўку ўладам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG