Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство, дзень народзінаў Мікалая Аўтуховіча


Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Дзень у гісторыі

1610Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.

1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1897Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад Беларусі Віцебшчыны й Магілёўшчыны, адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомля з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).

1907 — опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі.

1910Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

1938Валянцін Ждановіч, журналіст, фотамастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 1980-1990-х.

1952 — Віталь Гарановіч, паэт, пэдагог.

1963 — Мікалай Аўтуховіч, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень.

Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

У памяці

1943 — памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла.

1964 — памёр беларускі паэт Янка Журба.

2003 — памерла Марыя Мацюкевіч, пэдагог, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 1980-1990-х.

2017 — памёр Антон Шукелойць, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць
29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG