Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей пазбавіліся дамоў праз паводку ў Бразыліі, ёсьць загінулыя і траўмаваныя


Паводка, ілюстрацыйнае фота
Паводка, ілюстрацыйнае фота

У выніку паводак на паўночным усходзе Бразыліі загінулі 7 чалавек і тысячы вымушаныя шукаць часовы прытулак, бо страцілі дамы.

У выходныя паводка затапіла некаторыя тэрыторыі ў паўночна-ўсходнім бразыльскім штаце Баія, піша «Сіньхуа».

Яе прычынай сталі інтэнсіўныя дажджы, паводка прынесла значную матэрыяльную шкоду. Паводле зьвестак грамадзянскай абароны Бразыліі, 175 чалавек атрымалі розныя траўмы.

Залевы цалкам адрэзалі некалькі гарадоў і сельскіх раёнаў ад вонкавага сьвету, што вельмі ўскладніла працу ратавальнікаў. Больш за 200 пажарных ратавалі людзей у нядзелю на двух верталётах. Прэзыдэнт Бразыліі і губэрнатар штату Баія ў нядзелю наведалі пацярпелыя ад надвор’я рэгіёны і паабяцалі аказаць ім фінансавую дапамогу на рэканструкцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG