Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі абавязалі ўсталёўваць «Яндэкс.Браўзэр» і антывірус Касьперскага


Урад Расеі ўнёс «Яндэкс.Браўзэр» і антывірус Касьперскага ў сьпіс праграм, абавязковых для ўсталяваньня перад продажам кампутараў, ноўтбукаў і сыстэмных блёкаў.

А з 2022 году вытворцаў абавяжуць усталёўваць яшчэ і пошукавую сыстэму «Яндэкс».

Закон пра абавязковае ўсталяваньне расейскіх праграм прынялі летась у красавіку.

Сярод абавязковых праграм у Расеі

  • аплікацыі Mail.ru,
  • «Госуслуги»,
  • галасавы памочнік «Маруся»,
  • плацежная сыстэма «Мир»,
  • пакет праграм «Мой офис».

У 2017 годзе ўлады ЗША забаранілі ўрадавым структурам краіны выкарыстоўваць праграмы «Лябараторыі Касьперскага» праз падазрэньні ў сувязях з Крамлём і расейскімі спэцслужбамі. «Лябараторыя Касьперскага» супрацоўніцтва адмаўляе.

У Вялікай Брытаніі дзяржустановам таксама забаранілі выкарыстоўваць расейскія антывірусныя праграмы «Лябараторыі Касьперскага». Папярэджаньне выпусьціў Цэнтар нацыянальнай кібэрбясьпекі.

Сэрвісы «Яндекса» і Mail.ru і «Лябараторыі Касьперскага» ад 2017 году заблякавалі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG