Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі мясцовую жыхарку за «гвалт над міліцыянтамі» летась у верасьні


Гомель. 27 верасьня.
Гомель. 27 верасьня.

У Гомлі 6 жніўня міліцыя затрымала 49-гадовую Ларысу Кузьменка. Яе родным паведамілі, што жыхарку абласнога цэнтру затрымалі па падазрэньні ў гвалце над міліцыянтам.

«У мамы правялі ператрус, забралі ў Сьледчы камітэт, потым яе зьмясцілі ў ІЧУ. Нібыта за гвалт над міліцыяй 27 верасьня, калі ў Гомлі была акцыя пратэсту, у ўдзельнікаў якой міліцыя распыляла газ. Тады мама была затрыманая, у яе пасьля затрыманьня здарыўся нэрвовы зрыў, і яна трапіла на два месяцы ў бальніцу», — расказала БелаПАН дачка затрыманай Аліна Бірукова.

Паводле яе слоў, сілавікі забралі маці з працы. Таксама міліцыя дзяжурыла пад домам самой Біруковай.

Дачку затрымлівалі ў чэрвені. Нягледзячы на тое, што ў жанчыны трохгадовы дзіця, яна тры дні правяла ў ІЧУ па падазрэньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, таксама 27 верасьня 2020 году.

У той дзень у Гомлі прайшоў марш. Яго ўдзельнікаў жорстка затрымліваў АМАП, быў ужыты газ і сьветлашумавыя ракетніцы.

Пасьля акцыі пратэсту распачалі шэраг крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG