Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль траціна беларускай моладзі мае вышэйшую адукацыю, 40% супрацоўнікаў ІТ — моладзь


Беларуская моладзь, ілюстрацыйнае фота
Беларуская моладзь, ілюстрацыйнае фота

Дзяўчат сярод беларускай моладзі на 21 тысячу больш, чым хлапцоў. Што кажуць лічбы пра беларускую моладзь.

Для жыцьця абіраюць горад

У беларускіх гарадах жыве 1,3 мільёна моладзі, на вёсцы — 305 тысяч, што ў 4,5 раза менш. Гэта людзі ўзростам ад 14 да 30 гадоў, падлічвае Белстат.

Дзе найбольш маладых людзей у краіне?

  • Менск — 419 тысяч
  • Менская вобласьць — 259 тысяч
  • Гомельская вобласьць — 244 тысячы
  • Берасьцейская вобласьць — 233 тысячы
  • Віцебская вобласьць — 187 тысяч
  • Горадзенская вобласьць — 178 тысяч
  • Магілёўская вобласьць — 174 тысячы.

Вучацца найчасьцей у ВНУ

На пачатак навучальнага году 2020/2021 у паўсотні беларускіх ВНУ навучаліся 263 тысячы студэнтаў, ва ўстановах сярэдняй спэцыяльнай адукацыі — 110 тысяч, прафэсійна-тэхнічнай — 60,8 тысячы.

Сярод моладзі 27,5% маюць вышэйшую адукацыю, 26,5% — агульную сярэднюю, 21,1% — сярэднюю спэцыяльную, 12,4% — агульную базавую, 11% — прафэсійна-тэхнічную.

40% супрацоўнікаў ІТ — моладзь

У сфэры ІТ-тэхналёгій 40% супрацоўнікаў — моладзь. І гэта найбольшы паказчык сярод усіх сфэраў.

У сфэры паслуг часовага пражываньня і харчаваньня працуе 35,5% моладзі, у гуртовым і раздробным гандлі і ў рамонце аўтамабіляў — 26,9%, у фінансавай і страхавой дзейнасьці — 25,4%. Прафэсійнай і навукова-тэхнічнай дзейнасьцю займаецца 24,5% моладзі.

Ствараюць сям’ю ў 25–30 гадоў

Самы распаўсюджаны ўзрост для завядзеньня сям’і — 25–30 гадоў. Дзяўчаты ўступаюць у шлюб найчасьцей у 20–25 гадоў (56,5%), а хлопцы ў 25–30 гадоў (59,5%).

65,8% хлапцоў ва ўзросьце ад 15 да 30 гадоў ніколі не былі ў шлюбе (паводле дадзеных перапісу 2019 году), 50,8% дзяўчат таксама ніколі не былі ў шлюбе.

Моладзь і спорт

47,8% моладзі ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў займаюцца спортам. Сярод дзяўчат такіх 45,9%, сярод хлапцоў — 49,9%.

Моладзь і інтэрнэт

Паводле Белстату, у Беларусі 97,9% моладзі актыўна карыстаецца інтэрнэтам, 96,6% — штодзённа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG