Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана нямірнага шляху. Экспэрт iSANS аналізуе «спробу перавароту»


Справа аб «забойстве Лукашэнкі» і «вайсковым перавароце» — правакацыя, балбатня ці іншы шлях зьменаў, які пацярпеў няўдачу? Як гэтая справа адаб’ецца на беларуска-расейскіх адносінах? Якое значэньне мае гэтая справа ў спрэчках пра мірныя і нямірныя шляхі зьмены ўлады?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае Аляксандар Марозаў, расейскі палітоляг, навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS (The International Strategic Action Network for Security).

Марозаў

  • Калі казаць пра змову, то гэта, безумоўна, інсцэніроўка
  • Я мяркую, што яна рыхтавалася з таго часу, як беларускія ўлады абвінавацілі Ціханоўскую ў экстрэмізьме, у падрыхтоўцы перавароту
  • Стала відавочна, што беларускія спэцслужбы гэта будуць рыхтаваць
  • Але са штабам Ціханоўскай гэта было зрабіць немагчыма
  • Яны адпачатку і ўвесь час падкрэсьлівалі, што іх дзейнасьць носіць выключна мірны характар
  • Для Лукашэнкі канструяваньне такой «змовы» — гэта вялікая каштоўнасьць
  • 22 красавіка, калі ён сустрэнецца з Пуціным, ён будзе «прадаваць» Пуціну гэтую «змову», як ён «прадаваў» Пуціну стужку перамоваў «Ніка і Майка»
  • Як ні дзіўна, гэта ў іхных адносінах працуе
  • Было кола беларускіх апазыцыянэраў, не зьвязанае са штабам Ціханоўскай, якія вялі размовы пра «дзень Х»
  • Гэта вельмі небясьпечная тэма
  • Расейцам гэта нагадвае справу блогера Мальцава і справу арганізацыі «Новая веліч»
  • Мальцаў публічна абвяшчаў дзень рэвалюцыі 5 лістапада — таксама пэўны «дзень Х»
  • Гэта зь ягонага боку была такая напалову гульня. У выніку ён мусіў уцякаць за мяжу, а людзі, якія яму паверылі, трапілі пад сьледзтва
  • У справах Алега Сянцова і крымскіх татараў вельмі праглядаецца правакацыйны характар, канструяваньне спэцслужбамі падпольных арганізацыяў
  • Абмеркаваньне беларускімі апазыцыянэрамі «дня Х» было шчырае, але беларускі КДБ за гэта ўхапіўся і пачаў будаваць сваю гульню
  • Я быў зьдзіўлены, што Фядута і Зянковіч далі сябе ў гэта ўцягнуць
  • Самае сумнае ў гэтай гісторыі — гэта сынхранізацыя дзеяньняў КДБ Беларусі і ФСБ Расеі
  • ФСБ затрымала двух чалавек, нягледзячы на тое, што гэта была інсцэніроўка
  • У Расеі цяпер хваля справаў пра экстрэмізм, Пуціну вельмі выгадная такая справа аб змове ў Беларусі, інсьпіраванай з-за мяжы
Аляксандар Марозаў
Аляксандар Марозаў
  • Я адпачатку глядзеў на беларускія пратэсты не ў адпаведнасьці з мадэльлю Майдану
  • Перамога рэвалюцыі годнасьці ва Ўкраіне стала магчымай дзякуючы ўцёкам Януковіча
  • Гэта стала вынікам яго чалавечай слабасьці, ён меў магчымасьці ўтрымаць сытуацыю
  • На беларускую сытуацыю я глядзеў праз прызму вопыту Вэнэсуэлы
  • Фундамэнтальным адрозьненьнем беларускіх пратэстаў ад Майдану было тое, што ніводзін дэпутат беларускага парлямэнту не падтрымаў пратэсты
  • Войска ва Ўкраіне было нэўтральнае, а ў Беларусі было ясна, што Лукашэнка можа выкарыстаць і войска
  • У Беларусі можна было ладзіць намётавыя мястэчкі, але яны б адразу былі разбураныя
  • Беларуская апазыцыя — і старая, і новая — ведае і памятае, што ў сыстэме Лукашэнкі няма нормаў
  • Наіўна думаць, што супраць гэтага магчымы нейкі вайсковы пераварот
  • Людзі, якія выйшлі на пратэст у Беларусі, — гэта мадэрнізаваная сярэдняя кляса, якая вырасла пасьля скасаваньня санкцыяў
  • Гэтыя людзі наагул ня мысьляць у паняцьцях нейкага перавароту
  • Цяпер у Расеі не гучаць галасы, што трэба дзейнічаць больш рашуча
  • Войска і іншыя сілавыя структуры захоўваюць высокую ляяльнасьць Пуціну асабіста
  • Калі б зараз у Расеі нейкія апазыцыянэры пачалі размаўляць пра «дзень Х», іх палічылі б правакатарамі
  • Я чуў выступы былога афіцэра беларускіх спэцслужбаў Ігара Макара, які казаў, што ёсьць расслаеньне сярод беларускіх сілавікоў
  • Мне гэтыя сьцьвярджэньні падаліся беспадстаўнымі
  • Падчас пратэстаў мы бачылі, што ёсьць людзі, у тым ліку і ў сілавых структурах, якія гатовыя сысьці са сваіх пасадаў і пакінуць Беларусь
  • Яны гатовыя ўцякаць, гатовыя выйсьці з гульні
  • Але яны не гатовыя ладзіць супраціў унутры гэтых сілавых структураў, бо цана гэтага супраціву надзвычай высокая, а вынік вельмі малаімаверны

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG