Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Забойства Лукашэнкі» і «вайсковы пераварот»: што гэта было? Экспрэс-аналіз палітолягаў


Кадр зь сюжэту дзяржаўнага тэлеканалу АНТ
Кадр зь сюжэту дзяржаўнага тэлеканалу АНТ

Заявы Аляксандра Лукашэнкі, КДБ Беларусі і ФСБ Расеі пра падрыхтоўку замаху на яго і дзяржаўнага перавароту абмяркоўваюць аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст, расейскі палітоляг Дзьмітрый Балкунец і беларускі палітоляг, былы памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка.

Балкунец

  • Гэта правакацыя беларускіх спэцслужбаў
  • Напэўна, былі асобы, якія ўцягнулі ўдзельнікаў гэтай Zoom-гутаркі ў гэтую правакацыю
  • Там паказана відэа размовы ў маскоўскім кафэ, дзе Фядута зь відэльцам. Напэўна ім і зьбіраецца зрынаць Лукашэнку
  • Старшыня КДБ Іван Тэртэль – галоўны рэжысэр гэтага спэктаклю
  • Мне шкада тых, хто павёўся на гэтую правакацыю, але трэба неяк з галавой сябраваць
  • Ніводная спэцслужба сьвету ня стане ўзгадняць свае пляны праз Zoom-канфэрэнцыю
  • Лукашэнка хоча выставіць сябе ахвярай усясьветнай змовы, кіраванай Байдэнам
  • Фядута прыгадваў парад, на якім быў забіты прэзыдэнт Эгіпту. Ці можна было гэта паўтарыць у Беларусі? Практычна не.
Дзьмітры Балкунец
Дзьмітры Балкунец
  • Гэтых людзей адмыслова выцягнулі ў Маскву на перамовы.
  • Тым самым Лукашэнка запляміў Расею
  • Гэта падобна на «перахоп» гутаркі «Ніка і Майка», якую Лукашэнка летась перадаў Мішусьціну
  • ЦРУ ня стане мець справу з дылетантамі, якія ўдзельнічалі ў гутарках, якія прадставіў АНТ
  • Лукашэнка баіцца сьвяткаваць 9 траўня, ён баіцца пратэстаў на гэты дзень
  • Гэта сьвята не яго, а беларускага народу
  • Магчыма, гэта разыгрывалі расейскія спэцслужбы разам з беларускімі, каб дыскрэдытаваць беларускую апазыцыю

Ціханенка

  • Тыя, хто ведае асабіста Фядуту і Зянковіча, выдатна ведаюць, што такія людзі ня могуць нешта такое плянаваць
  • У беларускім апазыцыйным асяродзьдзі часта ідуць розныя абмеркаваньні, але гэта не азначае, што за імі будуць радыкальныя дзеяньні
  • Кіраўніцтва Беларусі няздольнае вырашыць палітычны крызіс у краіне, таму яно вырашыла выкрыць такую «змову»
  • Гэта мэтады нацысцкай Нямеччыны
  • У гэтай гісторыі ўсё прыцягнутае за вушы
  • Амэрыканскі «сьлед» у ёй абгрунтоўваецца адным Зянковічам, які зьяўляецца і амэрыканскім, і беларускім грамадзянінам
  • Калі пачаліся пратэсты ў жніўні 2020 году, Лукашэнка ня мог прызнаць, што проста ён «дастаў» беларусаў
Дзяніс Ціханенка
Дзяніс Ціханенка
  • Увесь час казалася пра зьнешняга ворага
  • Фактычна Байдэн абвінавачаны ў замаху на Лукашэнку. Гэта, зразумела, абсурд
  • Пра пагрозу дзецям – гэта стандартныя хітрыкі прапаганды
  • Латушка заяўляў, што апазыцыя будзе ладзіць акцыю 9 траўня
  • Лукашэнка асьцерагаецца гэтага, таму ён скасаваў парад
  • Паводле ФСБ, гэтая сустрэчы Фядуты і Зянковіча адбываліся зь «беларускімі генэраламі»

Што адбылося сёньня

20.00 Дзяржаўныя СМІ перадалі заяву Аляксандра Лукашэнкі падчас сёньняшняга суботніка, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі ўзброены мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.

  • Сярод магчымых арганізатараў ён назваў Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых амэрыканскага юрыста зь грамадзянствамі Беларусі і ЗША Юрася Зянковіча, старшыню партыі БНФ Рыгора Кастусёва, а таксама літаратуразнаўцу і паліттэхноляга Аляксандра Фядуту.
  • Паводле Лукашэнкі, ён праінфармаваў Расею, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падняў пытаньне аб меркаваным замаху ў размове з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Пасьля 20.00 Тэлеканал АНТ паказаў сюжэт з заявамі кіраўніка КДБ Івана Тэртэля і апэратыўнай здымкай.

  • Паводле іх, спэцапэрацыя КДБ прадухіліла «спробы ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і ліквідацыі прадстаўнікоў улады, у тым ліку кіраўніка дзяржавы».
  • У рэпартажы заявілі, што пераварот рыхтавалі на чэрвень-ліпень.
  • Паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты ўдзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі. Гэта былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар, які зьехаў за мяжу; Павел Кулажанка, які служыў ва Ўнутраных войсках і АМАПе; экспэрт па статыстычных мадэлях і Ўсходняй Эўропе Аляксандар Перапечка; псыхіятар Дзьмітрый Шчыгельскі. Усе яны жывуць у ЗША.

20.28 Расейскія СМІ перадалі заяву Цэнтру грамадзкіх сувязяў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі.

  • Паводле яе, ФСБ РФ сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты, якія нібыта плянавалі «ажыцьцяўленьне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • Паводле расейскіх спэцслужбаў, Зянковіч і Фядута кансультаваліся з прадстаўнікамі ЗША і Польшчы і рыхтавалі пераварот 9 траўня гэтага году.

Затрыманьне Кастусёва, Фядуты і Зянковіча

  • У Беларусі ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Увечары таго ж дня жонка вядомага беларускага паліттэноляга Аляксандра Фядуты паведамляла пра яго зьнікненьне. Паводле яе інфармацыі, муж знаходзіўся ў Маскве і перастаў выходзіць на сувязь. 13 красавіка КДБ паведаміў, што Фядута затрыманы.
  • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер знаходзяцца ў менскім СІЗА КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG