Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: Фігурантам справы аб дзяржперавароце пагражае да 12 гадоў турмы


Лягатып КДБ
Лягатып КДБ

Начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Беларусі Канстанцін Бычак у інтэрвію тэлеканалу ОНТ расказаў, што ў так званай справе падрыхтоўкі дзяржперавароту заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 357 КК РБ.

Паводле Бычака, згаданы артыкул у гісторыі Беларусі прымяняецца ўпершыню — «Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Санкцыяй па ім зьяўляецца пазбаўленьне волі тэрмінам ад 8 да 12 гадоў.

Прадстаўнік КДБ заявіў, што падрыхтоўка так званага перавароту працягвалася больш за 6 месяцаў.

Затрыманага Юрася Зянковіча Канстанцін Бычак назваў зьвязаным са спэцслужбамі ЗША. Паводле Бычака, Зянковіч «ажыцьцяўляў у Беларусі пошук, вярбоўку і подкуп ваеннаслужачых і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, гатовых удзельнічаць у сілавым зьвяржэньні ўлады за плату». Зафіксавана нібыта 2 выпадкі зь перадачай грошай.

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманьне групы асоб, якая нібыта плянавала замах на яго і ягоных дзяцей, і зьвязаў яе са спэцслужбамі ЗША. Гаворка ідзе пра затрыманых у Маскве палітоляга і паліттэхноляга Аляксандра Фядуту і амэрыканскага адваката беларускага паходжаньня Юрыя Зянковіча, а таксама старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове.

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі выступіла з заявай, у якой сьцьвердзіла, што дапамагла прадухіліць вайсковы пераварот у Беларусі. Ён нібыта плянаваўся на 9 траўня, хаця сёлета парад на дзяржаўнае сьвята Дзень Перамогі не заплянаваны.

Расейскае ведамства таксама заявіла, што замах на жыцьцё Лукашэнкі і ягоных дзяцей рыхтаваўся пры ўдзеле беларускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў і з кансультацыямі ЗША і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG