СМІ публікуюць галоўныя высновы дакладу экспэртаў САЗ па выніках паездкі ва Ўхань. У дакладзе пералічаныя 4 вэрсіі ўзьнікненьня каранавірусу ў парадку іх верагоднасьці:
- перадача вірусу ад кажаноў чалавеку празь нейкую іншую жывёлу — вельмі верагодная
- наўпроставая перадача ад кажаноў чалавеку — верагодная
- распаўсюджваньне вірусу праз харчовыя прадукты — магчымае, але малаверагоднае
- уцечка зь лябараторыі — вельмі малаверагодная
Экспэрты прапанавалі працягнуць дасьледаваньні па ўсіх напрамках.
Кажаны зьяўляюцца носьбітамі многіх штамаў каранавірусу. Але хто мог быць прамежкавым «гаспадаром»?
Вось асноўныя вэрсіі:
- зьмеі
- пангалін (ягоная луска выкарыстоўваецца ў кітайскай мэдыцыне)
- коткі і сабакі (могуць быць носьбітамі, але ня могуць заразіць людзей)
- харкі і хамякі
- тыгры і львы ў няволі
- норкі.
Выснова САЗ: «вельмі верагодна», што вірус пераскочыў з кажаноў на чалавека праз прамежкавага гаспадара, але яны не змаглі сказаць, якім можа быць гэтае адсутнае зьвяно.
Таксама «магчыма», што вірус пераскочыў да чалавека непасрэдна ад кажаноў, дадалі яны.