Існуюць наступныя катэгорыі выкліку хуткай:
- экстраны – калі ёсьць пагроза жыцьцю пацыента ці навакольных (пры аварыях, пажарах, непрытомным стане і г.д.)
- тэрміновы – пры рэзкім пагаршэньні стану (сардэчны прыступ, роды, астма і г.д.)
- неадкладны – пры пагаршэньні стану бязь яўных прыкмет пагрозы для жыцьця (мігрэнь, харчовыя атручэньні, алергія і г.д.)
Пры экстраным выкліку ўсё застанецца бязь зьменаў: хуткую давядзецца чакаць 20 хвілін у горадзе альбо 35 — у іншым населеным пункце.
А вось пры астатніх — машына прыбудзе на працягу 195 хвілін (у горадзе) альбо 210 (у іншых населеных пунктах). Раней гэтыя ліміты складалі 75 і 90 хвілін.
Выклік павінен быць перададзены брыгадзе не пазьней як праз тры гадзіны ад моманту рэгістрацыі.
Так што тэарэтычна (гэта цяпер афіцыйна дазволена) хуткая можа прыехаць да пацыента праз 6 гадзін пасьля званка: тры гадзіны на перадачу выкліку і тры зь лішкам гадзіны на прыезд.