Гэта аркада, дзе трэба ўцякаць ад ворагаў і зьбіраць бульбу. У гульні заўважаны пэрсанажы, падобныя да супрацоўнікаў сілавых структураў, аўтазак, «работнікі ЖКГ» і нават таракан, паведаміў dev.by.
«У адзін неймаверны дзень усё памяняецца. Мы разьвернемся і пабяжым за праціўнікамі, а не наадварот, — гаворыцца ў апісаньні гульні. — Але ці хопіць сілаў і ўпартасьці дайсьці да пераможнага дня? Будзьце сьмелымі, мужнымі і мудрымі, усё ў вашых руках! Дарогай вы будзеце адкрываць новых, падобных да знаёмых вам, герояў. Яны змагаліся за нас, цяпер прыйшоў час нам выйсьці на бой за іх! Вам будзе трапляцца бульба, зьбірайце яе, бо вы дакладна ведаеце ж, што зь ёй рабіць! І не забывайцеся, вы — неймаверныя!»
Гульня даступная толькі для Android.