Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справаздача: былы кіраўнік усясьветнага біятлёну быў карумпаваны Расеяй


Андэрс Бэсэбэрг у Ханты-Мансійску (Расея) у 2016 годзе
Андэрс Бэсэбэрг у Ханты-Мансійску (Расея) у 2016 годзе

Былое кіраўніцтва Міжнароднага саюзу біятляністаў (IBU) спрыяла ўтойваньню парушэньняў антыдопінгавых правілаў з боку расейскіх спартоўцаў.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 28 студзеня справаздачы незалежнай камісіі на чале з брытанцам Джонатанам Тэйларам, створанай новым кіраўніцтвам саюзу. Ранейшае кіраўніцтва на чале з нарвэжцам Андэрсам Бэсэбэргам прызнана ў ім адказным за «сыстэматычныя карупцыйныя і неэтычныя паводзіны».

Сьцьвярджаецца, што Бэсэбэрг пакрываў расейскіх спартоўцаў на працягу 10 гадоў — з 2008 па 2018 год, калі ён быў вымушаны падаць у адстаўку пасьля таго, як аўстрыйская паліцыя пачала расьсьледаваць карупцыю ў IBU.

У справаздачы, у прыватнасьці, гаворыцца, што Бэсэбэрг нярэдка езьдзіў на паляваньне і рыбалку ў Расею за кошт боку, які прымаў. Трафэі мусілі вывозіць супрацоўнікі саюзу біятляністаў. Таксама ў справаздачы прыводзяцца дадзеныя з матэрыялаў паліцыі аб тым, што былы прэзыдэнт «скарыстаўся паслугамі прастытуткі» падчас знаходжаньня ў Маскве — плаціў таксама ня Бэсэбэрг.

У дакумэнце таксама зьмяшчаюцца абвінавачаньні былога кіраўніка Саюзу біятляністаў РФ Аляксандра Ціханава ў тым, што ён спрабаваў даць хабар высокапастаўленай чыноўніцы IBU Ніколь Рош. Яе, у сваю чаргу, падазраюць у тым, што яна ня стала настойваць на паўторных допінг-тэстах расейца Яўгена Усьцюгава на Алімпіядзе ў Сочы. Ціханаў абвінавачаньні ў свой адрас адхіліў.

Раней былы кіраўнік маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі Рыгор Родчанкаў, які цяпер жыве ў ЗША, заяўляў, што двое расейскіх функцыянэраў казалі аб выплатах 200-300 тысяч даляраў Бэсэбэргу.

У расьсьледаваньні сьцьвярджаецца, што многія расейскія біятляністы ўжывалі забароненыя антыдопінгавымі правіламі прэпараты. Некаторыя камэнтатары лічаць, што факты справаздачы могуць легчы ў аснову далейшых расьсьледаваньняў пра допінг у расейскім спорце.

За допінгавыя парушэньні Расею адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў да канца 2022 году. Расейскія спартоўцы могуць удзельнічаць у іх толькі ў індывідуальнай якасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG