Пасьля прынясеньня прысягі Джапараў адзначыў, што ўзяў на сябе «калясальную, цяжкую адказнасьць», перадае кіргіская служба Радыё Свабода.
Садыр Джапараў замяніў на прэзыдэнцкай пасадзе Сааранбая Джээнбекава, які падаў у адстаўку ў кастрычніку летась праз палітычны крызіс у краіне. Джапараў стаў прэзыдэнтам у выніку пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў 10 студзеня 2021 году, на якіх, паводле афіцыйных зьвестак, ён атрымаў амаль 80% галасоў.
Кіргіская служба Радыё Свабода паведаміла таксама, што былога кіраўніка Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Абдыля Сегізбаева ўзялі пад варту праз падазрэньне ў злоўжываньні службовым становішчам.