Усяго выйшла некалькі дзясяткаў чалавек з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі з заклікамі вызваліць палітвязьняў.
Пэнсіянэры традыцыйна выходзяць на маршы за новыя сумленныя выбары і акцыі пратэсту зь верасьня 2020 году. Пасьля таго як у сьнежні сілавікі пачалі разганяць іх акцыі і затрымліваць удзельнікаў, людзей на пратэстах стала меней, яны не анансуюцца ў шырокадаступных сацыяльных сетках.