Моцныя маразы не спынілі актыўнасьці беларускіх пэнсіянэраў. Пры тэмпэратуры, ніжэйшай за 20 градусаў марозу, у Горадні пэнсіянэры сабраліся на акцыю зь бел-чырвона-белымі парасонамі.
У апошнія тыдні пэнсіянэры не папярэджваюць загадзя пра месца збору, каб там іх не чакаў АМАП, гатовы разагнаць пікет.