Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў Кітай павялічыць закупы калійных угнаеньняў. Пры чым тут правы чалавека


Салігорск
Салігорск

Беларускі бок папрасіў Кітай павялічыць закупкі калійных угнаеньняў. Гэтая тэма падымалася падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цьзіньпіна 26 студзеня.

«Кітайскія партнэры адказалі гатоўнасьцю актыўна прапрацаваць гэтае пытаньне», — цытуе агенцтва БелаПАН прэсавую службу Лукашэнкі.

Акрамя таго, «з кітайскім бокам працягваецца праца ў намэнклятуры прадукцыі, якую беларускія прадпрыемствы гатовыя пастаўляць у Кітай у 2021–2022 гадах». Створана экспэртная група «для спрашчэньня гандлёвых працэдур і далейшага разьвіцьця экспарту».

Лукашэнка «падзякаваў старшыні КНР за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне».

Таксама Кітай пацьвердзіў гатоўнасьць паставіць у Беларусь вакцыну супраць COVID-19 «у патрэбным аб’ёме».

Лукашэнка таксама заявіў пра важнасьць актывізацыі «знакавага супрацоўніцтва» у індустрыяльным парку «Вялікі камень» і істотнага пашырэньня прысутнасьці «вядучых кітайскіх кампаній і банкаў» у Беларусі

Пры чым тут правы чалавека

  • Нарвэская кампанія Yara, якая набывае прадукцыю «Беларуськалію», выказала трывогу за сытуацыю на «Беларуськаліі», пасьля таго як рабочых прадпрыемства, якія абвясьцілі страйк, пачалі арыштоўваць і звальняць. Таксама ў апошнія месяцы былі выпадкі траўмаваньня і гібелі шахтароў. Нарвэжцы запатрабавалі ад «Беларуськалію» прытрымлівацца Кодэксу паводзінаў дзелавых партнэраў.
  • 21 студзеня кіраўніцтва «Беларуськалію» афіцыйна выказала гатоўнасьць да далейшага супрацоўніцтва зь Yara, а сябры страйкаму, чый страйк напярэдадні зноў прызналі незаконным, адрэагавалі на заяву рэзкай крытыкай кіраўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG